6 ліпеня ўвечары ў цэнтр аператыўнага кіравання Докшыцкага раённага аддзела па НС ад дзяжурнага раённага аддзела ўнутраных спраў паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі ў пошуках мужчыны, які заблудзіўся каля вёскі Дамашкавічы Бягомльскага раёна, паведамляе [1] прэс-служба МНС Беларусі.
Было ўстаноўлена, што мужчына пайшоў у лес за грыбамі і заблудзіўся. Сувязь з ім адсутнічала. На пошукі пенсіянера было прыцягнута 5 адзінак тэхнікі і каля 20 чалавек асабовага складу падраздзяленняў МНС, РАУС, сваякоў і мясцовых жыхароў.
Сёння раніцай у 5.25 пенсіянер быў знойдзены ратавальнікамі. Пры дапамозе насілак вынесены з лесу і дастаўлены дадому. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў шпіталізацыі не меў патрэбу.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/315056/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/les
[4] https://zviazda.by/be/tags/zablukac