Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх дадзеных, склалі $8 795,7 млн (у эквіваленце), гаворыцца [1] на сайце Нацыянальнага банка.
За чэрвень золатавалютныя рэзервы выраслі на $916,4 млн (на 11,6%) пасля зніжэння ў маі на $3,7 млн (на 0,05%).
Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала паступленне сродкаў ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў еўрааблігацый. Таксама павелічэнню рэзерваў спрыяў рост кошту манетарнага золата.
У чэрвені ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $287 млн.
Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш як $7,3 млрд.
Прэв’ю: akchabar.kg
Спасылкі
[1] https://www.nbrb.by/press/10411
[2] https://zviazda.by/be/tags/zolatavalyutnyya-rezervy