Індыя ўпершыню за 18 гадоў дасягнула станоўчага сальда ў гандлі, якое склала ў чэрвені каля $786 млн. Пра гэта паведаміла індыйскае Міністэрства гандлю, піша [1] ТАСС.
Паводле ацэнак ведамства, да прафіцыту ў чэрвені прывяло запаволенне на 12% тэмпаў скарачэння экспарту, у той час як узровень імпарту ў мінулым месяцы ўпаў на 49%. У выніку аб'ём індыйскага імпарту склаў у чэрвені $21,1 млрд, а экспарту - $21,9 млрд.
Апошні раз Індыя валодала станоўчым сальда ў гандлі ў студзені 2002 года з прафіцытам у $10 млн.
Тэмпы скарачэння экспарту запаволіліся ў сувязі з вяртаннем галін індыйскай прамысловасці да нармальнай дзейнасці пасля паэтапнай адмены ў краіне абмежаванняў з-за пандэміі каранавіруса. Гэта дазволіла павялічыць экспарт шэрагу тавараў, у прыватнасці жалезнай руды і прадуктаў харчавання.
У той жа час у чэрвені Індыя працягвала скарачаць імпарт транспартнага абсталявання, хімікатаў, сталі, бытавой электронікі, бавоўны, тканін і каштоўных металаў. У чэрвені Індыя скараціла імпарт нафты на 55% у параўнанні з папярэднім месяцам.
Прэв’ю: eurasia.expert
Спасылкі
[1] https://tass.ru/ekonomika/8900079
[2] https://zviazda.by/be/tags/gandal
[3] https://zviazda.by/be/tags/indyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/salda
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekspart
[6] https://zviazda.by/be/tags/impart