Па дадзеных следства, у панядзелак дзве сям'і з дзецьмі адпачывалі на беразе ракі Днепр у горадзе Магілёве, гаворыцца ў telegram- [1]канале [2] Следчага камітэта.
Падчас купання 8-гадовая дзяўчынка стала тануць. На дапамогу дзіцяці кінуліся яе 33-гадовая маці і 9-гадовая дзяўчынка з іншай сям'і, якая таксама адпачывала. Рыбакі, якія ўбачылі гэта, паспелі выратаваць толькі адно дзіця, дзяўчынка дастаўлена ў бальніцу ў цяжкім стане. Цела жанчыны і яе дачкі вынялі з вады супрацоўнікі МНС і работнікі ТРВАД.
Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Праводзіцца праверка.
Прэв’ю: СК
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://web.telegram-канале
[3] https://zviazda.by/be/tags/tanuc
[4] https://zviazda.by/be/tags/patanuc
[5] https://zviazda.by/be/tags/vada
[6] https://zviazda.by/be/tags/ratavanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/smerc