Італьянскія навукоўцы спрабуюць ацаніць наступствы раптоўнага ружавення альпійскіх леднікоў і сувязь гэтай з'явы з зменамі клімату, паведамляе ВВС [1].
Непасрэднай прычынай стала мікраскапічная водарасць Ancylonema nordenskioeldii, якая звычайна сустракаецца ў Грэнландыі.
Паружавелі таксама італьянскі ледавік перавала Гавія на вышыні 2618 метраў над узроўнем мора і часткова ледавік Прэзэна, знакаміты сваім гарналыжным курортам.
У Грэнландыі водарасць Ancylonema nordenskioeldii ў асноўным сустракаецца ў так званай Цёмнай зоне на захадзе выспы, дзе назіраецца масавае раставанне лёду. На думку даследчыкаў, гэта не выпадкова.
Звычайна белы снег і лёд адлюстроўваюць каля 80% сонечнай радыяцыі. Любое змяненне колеру, у тым ліку з-за багавіння, павялічвае паглынальную здольнасць снежнага покрыва і актывізуе раставанне.
Узнікае зваротная сувязь: раставанне спрыяе росту багавіння, паляпшаючы іх забеспячэнне вадой і паветрам.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-53308303
[2] https://zviazda.by/be/tags/klimat