Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адзначыў, што на тэрыторыі Злучаных Штатаў назіраецца зніжэнне смяротнасці сярод тых, хто заразіўся новым каранавірусам, нягледзячы на колькасць выпадкаў інфікавання, якая расце, піша [1] ТАСС.
«Новыя выпадкі [заражэння] кітайскім вірусам растуць з-за масавага тэставання, смерцяў становіцца менш, [паказчыкі смяротнасці] нізкія і стабільныя, — напісаў кіраўнік Белага дома на сваёй старонцы ў Twitter, — Фальшывыя навінныя СМІ павінны пра гэта інфармаваць, а таксама аб тым, што колькасць новых працоўных месцаў ставіць рэкорды».
Па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, які праводзіць падлікі на аснове звестак федэральных і мясцовых уладаў, у ЗША выяўлена больш 2,85 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі звыш 129,7 тыс. чалавек.
Прэв’ю: AP Photo/Alex Brandon
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/8890663
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp