На наступным тыдні ў Партызанскім раёне сталіцы плануюць адкрыць лыжаролерную трасу, паведамілі [1] ў тэлеграм-канале «Минск. Официально».
Аб'ект рэканструявалі і адаптавалі для трэніроўкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Таксама тут пабудавалі адкрытае стрэльбішча для пнеўматычнай зброі на 16 установак. На маршруце зрабілі пляцоўку з вулічнымі антывандальнымі трэнажорамі.
Траса знаходзіцца ў лясным масіве ў раёне вул. Ваўпшасава. Яе працягласць складае 2,7 км.
Прэв’ю: Мінск-Навіны
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minskiygorispolkom
[2] https://zviazda.by/be/tags/lyzharolernaya-trasa
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk