Вярхоўны суд Турцыі пастанавіў, што статус сабора Святой Сафіі ў Стамбуле можа быць зменены указам прэзідэнта, паведамляе interfax.ru [1]
На думку суддзяў, указ першага прэзідэнта Турцыі Мустафы Кемаля Атацюрка ад 1934 года аб наданні сабору статусу музея быў і застаецца законным, аднак цяперашні кіраўнік дзяржавы Рэджэп Таіп Эрдаган мае права вырашаць пытанне аб змене альбо захаванні гэтага статусу.
Акрамя таго, у чацвер пытанне пра будучыню сабора было разгледжана Дзяржсаветам Турцыі. Слуханні па гэтай нагоды занялі ўсяго 17 хвілін. Афіцыйнае ж рашэнне Дзяржсавета абнародуюць на працягу 15 дзён.
Дыскусія вакол будучага сабора Святой Сафіі ў Стамбуле разгарнулася ў чарговы раз пасля таго, як 29 мая, у чарговую гадавіну падзення Канстанцінопаля, у гэтым храме адбылося чытанне Карана.
Спасылкі
[1] https://www.interfax.ru/world/715621
[2] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/religiya