Нацыянальная ліга Беларусі па баскетболе 3×3 Palova стартуе ў Мінску 4 ліпеня, паведамілі «Мінск-Навінам» [1] у прэс-службе Беларускай федэрацыі баскетбола.
Цяперашні сезон лігі стане ўжо шостым па ліку. Паядынкі традыцыйна пройдуць на крытай пляцоўцы мабільнага сезоннага катка каля Палаца спорту. Змагацца за перамогу спартсмены будуць у шасці катэгорыях: «эліта», «агульная», «дзяўчаты», U-17, U-14, U-12.
Спаборніцтвы ўключаюць у сябе чатыры этапы і фінал.
Першыя гульні 4 ліпеня распачнуцца ў 10:00. Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў запланавана на 12:00.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-4-iyulya-projdut-pervye-igry-naczionalnoj-ligi-po-basketbolu-3x3/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/basketbol