2 ліпеня ратаўнікам паступіла паведамленне аб выяўленні цечы гідраксіду натрыю з цыстэрны на чыгуначнай станцыі Смалявічы, паведамляе МНС [1].
Ратаўнікі высветлілі, што з ніжняй часткі адной з дзвюх цыстэрнаў, якія стаялі на чыгуначных пуцях, па кроплі сачыўся раствор гідраксіду натрыю з засаўкі.
Для прадухілення выпарэння разлітага рэчыва была створана пенная падушка. Для развядзення і нейтралізацыі рэшткаў вадкасці былі пададзеныя 3 пажарныя ствалы. Цыстэрны адбуксаваныя манеўровым цягніком на эстакаду для пераліву вадкасці ў герметычную ёмістасць.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/314741/
[2] https://zviazda.by/be/tags/smalyavichy
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne