Беларусь — міралюбная дзяржава і будзе такой заўсёды. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас урачыстага патрыятычнага шэсця [1] да Дня Незалежнасці ў Мінску.
«Беларусь — міралюбная дзяржава і будзе такой заўсёды. Мы выступаем за дыялог краін і народаў, за ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на раўнапраўнай аснове. Але сучасны свет становіцца ўсё складаней і небяспечней. І сёння многія задаюцца пытаннем: што будзе заўтра? Адказ просты. Наша будучыня залежыць толькі ад нас саміх, — канстатаваў Прэзідэнт. — Моц і сілу дзяржавы, непахіснасць яе суверэнітэту вызначае народ —сваёй працай, адзінствам і адданасцю роднай зямлі».
Па яго словах, мір у краіне залежыць ад памяці народнай — пакуль мы памятаем пра подзвіг і наведваем магілы герояў, будзем жыць у міры.
«Мы сваімі дзеяннямі павінны даказаць — Беларусь памятае», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200703/1593763142-prezident-moc-i-silu-dzyarzhavy-nepahisnasc-yae-suverenitetu-vyznachae
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci