З 6 ліпеня пачынае працу ў звычайным рэжыме шматпрофільны стацыянар 10-й бальніцы Мінска, паведамляе [1] Міністэрства аховы здароўя.
З панядзелка пачнуць прыём пацыентаў для кансультацый і шпіталізацыі аддзялення — алергалогіі і прафпаталогіі, эндакрыналогіі, таракальнай хірургіі, гінекалагічнае, гастраэнтэралогіі, пульманалогіі, кардыялогіі (для хворых на інфаркт міякарда), неўралагічнае, псіхіятрычнае, хірургічныя і аддзяленне мікрахірургіі вока.
Акрамя таго, адкрываюцца амбулаторныя аддзяленні: прафпаталогіі і алергалогіі — Рэспубліканскі Цэнтр прафпаталогіі, гарадское аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі — Клінічны цэнтр традыцыйнай усходняй медыцыны.
У сувязі з тым, што наплыву пацыентаў пры паляпшэнні эпідэміялагічнай сітуацыі не чакаецца, спецыялісты прынялі рашэнне вызваліць 10-ю бальніцу для пацыентаў з профільнымі захворваннямі.
У звычайным рэжыме працы гэта ўстанова аховы здароўя разлічана амаль на 1100 пацыентаў і на сённяшні момант цалкам можа зноў выконваць ролю звычайнага шматпрофільнага стацыянара. Але для гэтага ўстанова павінна прайсці санітарную апрацоўку.
У сувязі з тым, што ў бальніцы неабходна было правесці санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы заключнай дэзінфекцыі, з 26 чэрвеня шпіталізацыя пацыентаў не праводзілася. Выключэнне складалі пацыенты, якія прыбылі ў бальніцу для аказання ім тэрміновай хірургічнай дапамогі.
Прэв’ю: medportal.org
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue