Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам, паведамляе [1] прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Прэзідэнт Арменіі цёпла павіншаваў кіраўніка беларускай дзяржавы з Днём Незалежнасці.
Лідары краін абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыю сумесных праектаў, абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі з пандэміяй. Армэн Саркісян ацаніў беларускі вопыт, адзначыўшы, што краіна годна спраўляецца з выклікамі. У сваю чаргу Арменія пакуль яшчэ не выйшла на пік па захворванні.
Прэзідэнт Арменіі падзякаваў беларускаму боку за канструктыўнае ўзаемадзеянне з Паркам высокіх тэхналогій, адзначыўшы карыснасць набытага вопыту ў гэтай сферы.
Прэзідэнты таксама абмяняліся думкамі па палітычных пытаннях, у тым ліку з улікам выбарчай кампаніі ў Беларусі і неспакойнай палітычнай сітуацыі ў Арменіі.
Акрамя таго, Армен Саркісян падзякаваў за пазітыўнае рашэнне аб выдзяленні ўчастка для будаўніцтва армянскай царквы ў Беларусі.
Прэв’ю: Depositphotos.com
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/telefonnyj-razgovor-s-prezidentom-armenii-armenom-sarkisjanom-23945/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/armen-sarkisyan-1