«Беларусь хоча, каб да яе ставіліся па-чалавечы», — сказаў [1] Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас ўдзелу ва ўрачыстым сходзе і святочным канцэрце майстроў мастацтваў «Магістраль нашага жыцця», прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.
Беларуская эканоміка як экспартаарыентаваная залежыць ад сусветнай, купляючы асноўную сыравіну і рэсурсы з-за мяжы. Так жывуць шматлікія малыя і сярэднія дзяржавы — але для гэтага патрэбны мір і ўзаемадзеянне. Для гэтага ўзаемадзеяння Беларусь робіць усё, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Сёння Беларусь на разрыў. З усходу нас баяцца згубіць — і я гэта не хаваю. І я разумею нашых братоў і расіян. Ды мы і бегчы нікуды не збіраемся. Мы проста хочам, каб у нашым агульным доме, дзе мы як браты жылі і жывём, да нас ставіліся па-чалавечы. Вось адзінае патрабаванне — усё астатняе мы самі заробім».
Па словах першай асобы, ідзе «страшэнная канкурэнтная барацьба». І беларусам у гэтай барацьбе трэба выстаяць, прайсці яе прыгожа, не стварыць сабе праблем. Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што «да канца года мы выйдзем на той шлях развіцця, па якім ішлі заўсёды».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://www.zviazda.by/be/news/20200702/1593699315-prezident-prymae-udzel-va-urachystym-shodze-da-dnya-nezalezhnasci-belarusi
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka