У Беларусі ўстанавілі пералік работ па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў шматкватэрнага дома і перыядычнасць іх выканання. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства ЖКГ № 7 ад 12 чэрвеня 2020 года.
Згодна дакументу, сухую ўборку дапаможных памяшканняў на першых паверхах (першай прыпыначнай пляцоўкі ліфта) і кабін ліфтаў камунальнікі павінны праводзіць не меней двух разоў на тыдзень. Хаця б раз у тыдзень яны павінны праводзіць уборку дапаможных памяшканняў (за выключэннем тэхнічных памяшканняў) у дамах без ліфтаў. У жылых будынках с ліфтамі — не меней двух разоў у месяц. А вось чысціць дошку аб’яў і там, і там трэба будзе раз у тыдзень.
Мыць памяшканні ў дамах без ліфтаў будуць не меней 2 разоў у месяц, з ліфтамі — не меней аднаго. Мыццё кабін ліфтаў таксама павінны выконваць хаця б раз у месяц.
Раз у год камунальныя службы будуць ажыццяўляць вільготную працірку сцен, дзвярэй, плафонаў, прыбораў ацяплення, абмятаць пыл са столі і мыць вокны. Не меней аднаго разу на год трэба будзе ўбіраць падвалы, тэхнічныя падполлі, паддашкі, тэхнічныя паверхі і іншыя тэхнічныя памяшканні.
Што ж датычыцца дэзінфекцыі, дэратызацыі і дэзінсекцыі, то яе будуць праводзіць па меры неабходнасці.
Валерыя КІСЛАЯ
Прэв’ю: altapress.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-kislaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhkg