Як паведамляе [3] Міністэрства аховы здароўя, па стане на 2 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 62 698 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 028 349 тэстаў на каранавірус.
48 738 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерла 405 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 10,8 млн, пры гэтым больш за 519 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 2,7 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,4 млн, Расія — больш за 661 тыс.
У Беларусі першы [4] завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: krasnoyarsk.bezformata.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[4] http://zviazda.by/be/news/20200228/1582868227-u-belarusi-zaregistravany-pershy-vypadak-karanavirusa
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[6] https://zviazda.by/be/tags/statystyka
[7] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue