Авіякампанія «Белавія» прадаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках, гаворыцца [1] на сайце авіяперавозчыка.
Прыпыненне палётаў прадоўжана па наступных напрамках: Варшава — па 14 ліпеня; Вена, Вільнюс, Рыга, Талін — па 15 ліпеня; усе пункты Казахстана, Расіі, Грузіі, а таксама Ташкент — па 31 ліпеня.
Вярнуць [2] грошы або змяніць дату вылету на адмененыя рэйсы можна да 31 снежня.
Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтых пытаннях можна ў любы час да канца бягучага года. Не трэба рабіць гэта адразу цяпер, усе даныя білетаў захаваны ў сістэме, таму да авіяперавозчыка можна звярнуцца і пасля плануемай даты палёту, назваўшы нумар білета.
Змяніць дату вылету можна толькі адзін раз.
Прэв’ю: grodnonews.by
Спасылкі
[1] https://belavia.by/novosti/4383082/
[2] https://belavia.by/novosti/4169387/
[3] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus