Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падчас уручэння дзяржаўных узнагарод асабліва адзначыў працу медыкаў, якія цяпер знаходзяцца на перадавой барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй.
«Зараз на перадавой праз каранавірусную інфекцыю аказаліся медыкі, — працягнуў кіраўнік дзяржавы. — Беларусь прадэманстравала палітычную цвярозасць. Наша сістэма аховы здароўя выстаяла. Але мы не зніжаем градус барацьбы, хоць ужо сёння можна сказаць — мы перамаглі».
Прэзідэнт сказаў, што пасля канчатковай перамогі над COVID-19 трэба арганізаваць асобную сустрэчу з урачамі, якія сёння ўсё яшчэ змагаюцца з эпідэміяй. А пакуль ён уручыў узнагароды ваенна-палявому хірургу, прафесару Уладзіміру Корыку, які робіць унікальныя аперацыі і фактычна выратоўвае жыцці людзей, рэктару Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта прафесару Віктару Сняжыцкаму.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus