Медыятары «Беларускай лігі сямейных медыятараў» цягам тыдня будуць дапамагаць беларусам разбірацца з сямейнымі праблемамі. Для ўдзелу ў акцыі трэба выбраць на сайце [1] спецыяліста і звязацца з ім або пакінуць заяўку, і медыятар сам запросіць вас на сустрэчу анлайн ці афлайн, зыходзячы з вашага жадання.
— Падчас інфармацыйнай сустрэчы спецыяліст растлумачыць, што сабой уяўляе працэдура медыяцыі, раскажа, як яна адбываецца, і дапаможа зразумець, ці падыходзіць яна ў канкрэтным выпадку чалавеку, які звярнуўся са сваім пытаннем, — расказала Алена СЦЯПАНАВА, адвакат, медыятар Цэнтра медыяцыі і перамоў, старшыня аб’яднання «Беларуская ліга сямейных медыятараў».
Медыятары таксама прапануюць пакідаць заяўкі на сайце лігі любым прадпрыемствам, у тым ліку тым, работа якіх датычыцца галіны сям’і, накшталт судоў і ЗАГСаў.
Аналагічныя сустрэчы з грамадзянамі і калектывамі будуць адбывацца на пастаяннай аснове.
Ірына СІДАРОК
Прэв’ю: vechastana.kz
Спасылкі
[1] https://www.mediatorliga.by/consultations/01072020-08072020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/medyyatar
[3] https://zviazda.by/be/tags/kansultacyi