У сераду ў параўнанні з папярэднім днём колькасць зваротаў у «Мінскводаканал» знізілася ў тры разы. Пры гэтым вялікая частка пытанняў ад насельніцтва тычылася пераразліку за паслугі водазабеспячэння. У самы бліжэйшы час чакаецца прыняцце рашэння Мінгарвыканкама аб парадку пераразліку. Як толькі гэта рашэнне будзе прынята, «Мінскводаканал» неадкладна праінфармуе пра яго мінчан праз афіцыйны сайт і старонку ў Facebook», — гаворыцца [1] на сайце прадпрыемства.
Нягледзячы на зніжэнне колькасці зваротаў на якасць вады, на працягу ўчорашняга дня спецыялісты «Мінскводаканала» працягвалі рэагаваць на сігналы, якія паступалі ад грамадзян, а таксама ў цэлым маніторылі сітуацыю ў зоне ўплыву ачышчальнай вадаправоднай станцыі.
Усяго 1 ліпеня было адабрана 46 пробаў. «Мінскводаканал» апублікаваў [1] на сваім сайце вынікі праведзенага даследавання, якія пацвярджаюць адпаведнасць вады нормам.
Праца па адборы дадатковых пробаў будзе працягнутая ў бліжэйшыя дні.
Прэв’ю: ru.wikiquote.org Відэа: minskvodokanal.by
Спасылкі
[1] https://minskvodokanal.by/about/news/monitoring-vodyi-1-iyulya-2020-goda/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minskvodakanal
[3] https://zviazda.by/be/tags/vada
[4] https://zviazda.by/be/tags/pitnaya-vada