У Беларусі праходзіць другі дзень цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы, паведамляе [1] БЕЛТА.
Традыцыйна іспыт пачынаецца ў 11.00. Усяго на ЦТ па матэматыцы зарэгістраваны 34,8 тыс. абітурыентаў. У першы [2] дзень праходжання іспыту не з’явіліся 3,8 працэнта.
Абітурыентам забаронена праносіць з сабой мабільны тэлефон і іншыя гаджэты. Парушыцелі выдаляюцца з аўдыторыі і не будуць мець магчымасці прайсці ЦТ па прадмеце ў гэтым годзе. Так, у першы дзень іспыту па матэматыцы ў спіс парушальнікаў трапілі пяць чалавек.
У пунктах правядзення ЦТ у неабходнай колькасці ёсць сродкі для дэзынфекцыі рук і захоўваюцца патрабаванні сацыяльнага дыстанцыравання. Пры прыкметах недамагання абітурыентам рэкамендуецца своечасова звяртацца да медыцынскіх работнікаў. У выпадку дрэннага самаадчування, пацверджанага дакументальна, абітурыент можа прайсці ЦТ у рэзервовыя дні.
Наступным абітурыенты будуць здаваць ЦТ па біялогіі — 4 ліпеня. Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тыс. абітурыентаў.
Прэв’ю: ont.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/u-belarusi-prahodzits-drugi-dzen-tst-pa-matematytsy-89107-2020/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200701/1593582301-ct-pa-matematycy-planuyuc-praysci-348-tys-abituryentau
[3] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne