Супрацоўнікамі Брэсцкай мытні ў пункце пропуску «Макраны» затрыманы грамадзянін Украіны, які меў намер завезці на тэрыторыю Еўразійскай эканамічнай саюза марыхуану, паведамілі [1] на сайце Дзяржаўнага мытнага кантролю.
45-гадовы ўкраінец накіроўваўся ў Беларусь у якасці пасажыра легкавога аўтамабіля HYUNDAI ACCENT, на наяўнасць у якім забароненых рэчываў паказаў службовы сабака.
Падчас мытнага кантролю ў яго дарожнай сумцы выяўлена каля 2 грам рэчывы, падобнага на марыхуану. Грамадзянін распачаў спробу парваць скрутак з наркотыкам і выкінуць, чаго не дапусцілі брэсцкія мытнікі. Рэчыва канфіскавана і накіравана на экспертызу.
Заключэнне эксперта Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці пацвердзіла падазрэнні мытніка — рэчыва апынулася наркотыкам — марыхуанай.
У дачыненні да грамадзяніна Украіны Брэсцкай мытняй распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь. За здзяйсненне злачынства санкцыяй дадзенага артыкула прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 3 да 7 гадоў з выплатай штрафу або без выплаты.
Спасылкі
[1] http://www.gtk.gov.by/ru/news1-ru/view/grazhdanin-ukrainy-pytalsja-vvezti-v-belarus-marixuanu-svertok-s-kotoroj-pri-tamozhennom-kontrole-namerevalsja-porvat-i-vybrosit-15131-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/maryhuana
[3] https://zviazda.by/be/tags/mytnya