Забудоўшчык «Новай Баравой» кампанія «А-100 Дэвелапмент» запусціла серыю гарадскіх аудыёпадкастаў пра герояў авіяцыі, у гонар якіх названы вуліцы раёна. Трэба заўважыць, што доўгі час на яго месцы знаходзіўся аэрадром «Баравая», а музей авіятэхнікі знаходзіцца там і да гэтага часу.
Паслухаць гісторыі можна бясплатна — запісаныя падкасты «убудавалі» ў гарадскую прастору, размясціўшы QR-коды на ўсіх прыпынках грамадскага транспарту «Новай Баравой». Падкасты запісаныя на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Кожны з іх доўжыцца ў сярэднім пяць хвілін, а самы працяглы — больш за дзесяць.
Жыхарам і гасцям новага сталічнага мікрараёна прапануюць даведацца пра гісторыю авіяцыі — ад першых спробаў эпохі Адраджэння да нараджэння сучаснай авіяцыі.
Героямі падкастаў сталі: вынаходнік першых лятальных апаратаў Леанарда да Вінчы, браты Райт, якія прыдумалі і пабудавалі першы самалёт у 1903 годзе, Амелія Эрхарт — першая жанчына, якая ў адзіночку на самалёце перасекла Атлантычны акіян, Арцём Мікаян — авіяканструктар, які стварыў марку самалётаў «МИГ», Міхаіл Міль, які распрацаваў першы савецкі серыйны верталёт «МИ», Мікалай Камаў, якому належыць вынаходніцтва легендарных верталётаў «Ка» і слова «верталёт», і Аляксандр Якаўлеў — аўтар легендарных самалётаў «Як». Усяго створана сем падкастаў — па колькасці вуліц Новай Баравой, не лічачы магістраляў Нябеснай і Авіяцыйнай.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота: PR Vision
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/padkasty
[2] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[3] https://zviazda.by/be/tags/neba
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyotchyk
[5] https://zviazda.by/be/tags/aviyacyya