Беларусь у бліжэйшы час завершыць ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па ўзгадненні кандыдатуры на пасаду пасла ў Злучаных Штатах Амерыкі. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА [1].
Адказваючы на пытанне, ці вядома, хто будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў ЗША, міністр сказаў: «Завяршаюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па вызначэнні кандыдатуры на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у ЗША. Я думаю, як толькі будуць завершаны канчаткова гэтыя працэдуры (засталося няшмат) , натуральна, вы даведаецеся прозвішча, імя. Мы зацікаўлены, каб пасол прыбыў у ЗША, у Вашынгтон, і пачаў працаваць як мага хутчэй. Сапраўды гэтак жа ў гэтым зацікаўлены амерыканскі бок».
Як паведамлялася, Беларусь і ЗША ў гэтым годзе заяўлялі пра намер абмяняцца пасламі. У сувязі з гэтым амерыканскі бок шукаў месца пад будаўніцтва новага дыппрадстаўніцтва.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вылучыў на пасаду пасла ў Беларусі намесніка памочніка дзяржсакратара па справах Заходняй Еўропы і ЕС Джулі Фішэр. Яна можа стаць першым паслом ЗША ў Беларусі з 2008 года. Да гэтага яна была намеснікам пастаяннага прадстаўніка ЗША пры НАТА, часовым павераным у справах ЗША ў Расиі, працавала ў амерыканскіх пасольствах у Грузіі і Украіне.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/makej-belarus-vskore-zavershit-vnutrigosudarstvennye-protsedury-po-soglasovaniju-kandidatury-posla-v-396829-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/zsha