З 30 чэрвеня магістраль дае пасажырам магчымасць аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай пры куплі квітка на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), паведаміў прэс-цэнтр БЧ.
Паслуга прадастаўляецца па жаданні спажыўцоў пры афармленні электронных праязных дакументаў у купэйных, плацкартных вагонах і вагонах «СВ» цягнікоў міжрэгіянальных ліній.
Для аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай неабходна пры куплі электронных білетаў у раздзеле «Дадзеныя пасажыраў» паставіць «птушачку» ў адпаведным полі.
У гэтым выпадку кошт гэтай паслугі ўключаецца ў кошт праезду для ўсіх месцаў у заказе. Звесткі пра аплочаную паслугу аўтаматычна паступаюць на мабільныя тэрміналы кантролю пасадкі праваднікоў, якія выдаюць камплекты пасцельных прыналежнасцяў пасажырам пасля праверкі праязных дакументаў.
Гэтая ж опцыя даступная ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» з 13 мая. З моманту яе ўкаранення магчымасцю аплаціць бялізну з дапамогай смартфона скарысталіся больш за 6,1 тысяч пасажыраў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: kbr.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bch