Загрузка паліва на Беларускай атамнай электрастанцыі пачнецца ў жніўні. Пра гэта паведаміў [1] БелТА пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.
«Мы лічым, што ў жніўні прыступім да загрузкі на першы рэактар паліва, — сказаў Уладзімір Сямашка. — І далей пойдзе фізічны, а затым энергетычны пуск. Стаіць задача ў 2021 годзе (у першым квартале, па меншай меры) цалкам запусціць у прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/semashko-zagruzka-topliva-na-belaes-nachnetsja-v-avguste-396648-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-syamashka
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0