Развіваюць у правінцыі Аньхой.
Цыноўкі «шусі» з’яўляюцца візітнай карткай павета Цяньшань правінцыі Аньхой, што ва Усходнім Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Яны атрымалі такую назву ад Шучжоў, што з’яўляецца іншай назвай павета Цяньшань. Гэтыя бамбукавыя вырабы, якія таксама ўваходзяць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны правінцыі, цэняцца за сваю эластычнасць, трываласць, высокую цеплаёмістасць і зручнасць ў выкарыстанні.
У апошнія гады ў рэгіёне актыўна адраджаюць традыцыі пляцення з бамбука і вытворчасць цыновак «шусі». З гэтай мэтай у павеце створана больш за 40 «цэхаў барацьбы з беднасцю», у якіх занята звыш 600 хатніх гаспадарак. Такое рамяство прыносіць у сярэднім даход у памеры 12 тысяч юаняў у год на чалавека.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya