Выпусцілі ў Пекіне.
Пекін выпусціў талоны на суму 12,2 млрд юаняў (каля 1,71 млрд. долараў) для стымулявання спажывання, аслабленага з-за эпідэміі COVID-19, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Купоны даступныя на вядучай кітайскай платформе электроннай камерцыі JD.com. Яны могуць быць выкарыстаны ў адпаведных рэстаранах і крамах у кітайскай сталіцы, а таксама для куплі прадукцыі, абсталяванай інтэлектуальнымі тэхналогіямі.
Таксама Пекін запусціў фестываль па садзейнічанню спажыванню, які працягнецца да завяршэння канікул з нагоды Нацыянальнага свята ў кастрычніку. У яго рамках запланавана больш за 400 мерапрыемстваў, якія ахопліваюць такія сферы, як грамадскае харчаванне, рознічны гандаль, культура, турызм, адукацыя і спорт.
«Эпідэмія COVID-19 моцна паўплывала на спажыванне ў Пекіне, — сказаў кіраўнік Пекінскага кіравання камерцыі Янь Лі. — Мерапрыемствы па павелічэнні спажывання дапамогуць аднавіць гандаль і павысіць упэўненасць спажыўцоў».
Прэв’ю: ekd.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya