У мінулым месяцы.
Абарот кітайскага валютнага рынку ў маі дасягнуў 15,67 трыльёна юаняў (2,21 трлн. долараў). Аб гэтым сведчаць звесткі Дзяржаўнага ўпраўлення валютнага кантролю КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У прыватнасці, у мінулым месяцы 2,33 трлн. юаняў з названай сумы прыйшліся на аперацыі ў замежнай валюце паміж банкамі і іх кліентамі, а астатнія 13,34 трлн. юаняў — на міжбанкаўскія валютныя аперацыі, паведамляе ведамства.
За першыя 5 месяцаў гэтага года абарот кітайскага валютнага рынку склаў 74,96 трлн. юаняў, сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага ўпраўлення валютнага кантролю КНР.</p>
Прэв’ю: wtcmoscow.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya