Пра гэта гаварыў перад сваімі выбаршчыкамі дэпутат Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці, начальнік Магілёўскага інстытута МУС генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук. У рамках Адзінага дня інфармавання ён сустрэўся з асабовым складам Шклоўскага і Мсціслаўскага РАУС, а таксама жыхарамі Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў.
Ён нагадаў, што было зроблена за 25 гадоў існавання незалежнай Беларусі.
— Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заўсёды адзначае, што галоўная каштоўнасць дзяржавы — гэта нашы людзі, якія сваім талентам, творчасцю і працавітасцю прымнажаюць яе славу, натхняюць суайчыннікаў на добрыя справы, з'яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы. Разам мы сіла і гарантыя ўпэўненай будучыні нашай краіны! Без ведання мінулага, няма дарогі ў будучыню. Урокі гісторыі важна памятаць, каб не паўтараць памылкі зноў. Да добрага хутка прывыкаеш, але трэба ўспомніць, які быў пачатак нашай незалежнасці, — адзначыў Валерый Палішчук у сваёй прамове.
Сенатар пагутарыў з жыхарамі аграгарадка Аўсянка Горацкага раёна, расказаў ім аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, аб рабоце верхняй палаты Нацыянальнага сходу. Разам з жыхарамі Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў абмеркаваў сітуацыю з пандэміяй, магчымасці ўмацаваць здароўе ў межах краіны, закрануў тэмы выхавання падрастаючага пакалення, прафілактыкі злачынстваў і іншыя.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва Магілёўскага інстытута МУС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc
[7] https://zviazda.by/be/tags/deputat