Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Марына Лянчэўская растлумачыла журналістам перад пасяджэннем другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, што ў 2014 годзе Дэкрэт Прэзідэнта № 6 «Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» прадугледзеў норму аб раздзельным утрыманні асоб, асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў.
«Злачыннасць, звязаная з незаконным абаротам наркотыкаў, скарацілася ў тры разы. Сярод непаўналетніх — у чатыры разы. Ад перадазіроўкі сёння паміраюць у пяць разоў менш людзей, у дваццаць разоў — сярод падлеткаў», — агучыла статыстыку дэпутат.
Дзякуючы станоўчай дынаміцы заканадаўцы ўбачылі неабходнасць адмены часткі 5-прым арт. 71 Крымінальна-выканаўчага кодэксу. Скасаванне патрабавання аб раздзельным утрыманні асуджаных здымае сацыяльную напружанасць у грамадстве, дазваляе аптымізаваць выдаткі.
Закон будзе выконвацца паступова, не пацягне неадкладнага памяшчэння ўсіх ужо асуджаных у іншыя папраўчыя ўстановы, удакладніла Марына Лянчэўская.
Законапраект прыняты адразу ў двух чытаннях.
Варвара МАРОЗАВА
Прэв’ю: Depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunikou-nacyyanalnaga-shodu-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki