Калектыў УП «Мінскводаканал» усю ноч праводзіў прафілактычныя працы на сетках водазабеспячэння ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах. Якасць вады ў магістральных сетках і ў раённых помпавых станцыях цалкам адпавядае патрабаванням санітарных правілаў і нормаў, інфармуе Мінгарвыканкам [1].
Каб паскорыць выхад вады з рэшткавым пахам з унутрыдамавых труб, жыхароў просяць гэтай раніцай актыўна выкарыстоўваць ваду на гаспадарча-бытавыя патрэбы або забяспечыць яе зліў на працягу 10-15 хвілін.
За дадзеныя аб'ёмы вады плата спаганяцца не будзе.
Учора ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах назіраўся непрыемны пах ад вадаправоднай вады. Пітную ваду дастаўлялі [2] на цыстэрнах.
Прэв’ю: Minsknews.by
Спасылкі
[1] https://t.me/minskiygorispolkom
[2] http://zviazda.by/be/news/20200624/1593020292-u-25-kropak-maskouskaga-i-frunzenskaga-rayonau-minska-arganizavany-padvoz
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/vada