Міністэрства адукацыі зацвердзіла новыя тэрміны уступнай кампаніі сваёй Пастановай № 105 ад 3 чэрвеня 2020 года.
Прыёмныя камісіі будуць прымаць дакументы з 25 па 31 ліпеня. У гэтыя тэрміны вызначыцца з выбарам спецыяльнасці павінны ўсе абітурыенты, якія прэтэндуюць на бюджэтныя месцы, а таксама абітурыенты, якія паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасці, дзе прадугледжаны ўступныя іспыты.
Ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:
Тэрміны падачы дакументаў для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці пасля праходжання сумоўя, — з 25 па 27 ліпеня.
Уступныя выпрабаванні пройдуць у наступныя тэрміны:
У ВНУ сельскагаспадарчага профілю ў завочнай форме атрымання адукацыі – з 6 па 15 снежня.
Пастановай таксама вызначаны тэрміны дадатковага набору ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму, што засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў.
Ваенная акадэмія, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, Інстытут пагранічнай службы і ваенныя факультэты павінна праінфармаваць абітурыентаў аб наяўнасці вакантных месцаў да 6 жніўня, астатнія дзяржаўныя ВНУ – да 12 ліпеня.
Абітурыенты, якія маюць станоўчыя вынікі ЦТ, могуць падаць дакументы на вакантныя месцы ў Інстытут пагранічнай службы і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС да 7 жніўня, у іншыя ВНУ – да 13 жніўня. Залічэнне на вакантныя месцы адпаведна 8 і 14 жніўня.
Тэрміны залічэння абітурыентаў на спецыяльнасці, па якіх не здаюцца ўступныя выпрабаванні на бюджэтную форму:
па 4 жніўня – у Ваенную акадэмію, Інстытут пагранічнай службы, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў і на ваенныя факультэты.
па 6 жніўня - у іншых дзяржаўных ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю);
па 20 снежня - у завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.
На спецыяльнасці, па якіх здаюцца ўступныя выпрабаванні:
з 10 па 11 жніўня - у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі;
па 5 жніўня - на ваенных факультэтах ВНУ;
па 20 снежня - у завочнай форме атрымання адукацыі ў УВО сельскагаспадарчага профілю.
Тэрміны залічэння на вакантныя бюджэтныя месцы ў Інстытут пагранічнай службы і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС - да 8 жніўня, у іншыя ВНУ – да 14 жніўня.
Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове, будуць залічвацца па 17 жніўня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ustupnaya-kampaniya