На гэтым тыдні ўасобных раёнах краіны колькасць ападкаў за суткі перавысіла 50 мм, што склала палову чэрвеньскай нормы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Горача будзе і ў выхадныя.
У суботу ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая і няўстойлівая паветраная маса. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэгіёна чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах моцныя ліўні. Месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы будзе ад плюс 14 да плюс 20 градусаў, удзень — ад плюс 24 градусаў па паўднёвым захадзе да 32 цяпла па паўночным усходзе краіны.
У нядзелю надвор'е пачне крыху змяняцца, але будзе таксама душна і ўначы, і ўдзень. У гэты дзень да нас стануць пранікаць маларухомыя атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах вельмі моцныя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 14 да плюс 20 градусаў, удзень — 23—29 цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 32 градусаў, але ў паўночных і паўночна-заходніх раёнах месцамі ўсяго толькі 20—22 цяпла.
Паводле папярэдніх прагнозаў, у пачатку наступнага тыдня тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, за якім да нас пачне паступаць больш халоднае паветра са Скандынавіі. У панядзелак дзённы тэмпературны фон на большай частцы панізіцца да плюс 18—25 градусаў, толькі ў паўднёвых раёнах будзе на некалькі градусаў цяплей.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/naviny-nadvorya-1