У метро на станцыі «Плошча Леніна» на адным з турнікетаў усталявалі ідэнтыфікатар твараў. Да гэтага мясцовыя ўлады ўжо анансавалі такую тэхніку: яна выкарыстоўваецца адным з банкаў для аплаты праезду ў метро. Зараз прылада працуе ў тэставым рэжыме, піша tut.by [1].
У Беларусбанку сказалі, што ў бліжэйшы час пакажуць, як працуе ідэнтыфікатар твараў, - можна будзе пратэставаць сістэму аплаты праз такі сканер.
У агульных рысах сутнасць ноу-хау такая: партрэт пасажыра прывязваецца да яго банкаўскай карткі. Калі чалавек праходзіць праз турнікет, яго твар аўтаматычна фіксуецца камерай, распазнаецца з дапамогай адмысловай сістэмы па 120 кропках. У выніку з банкаўскай карты спісваецца кошт паездкі.
Падобныя сістэмы зараз тэстуюцца ў метрапалітэне Масквы і ўжо ўкаранёны ў адным з гарадоў Кітая.
Спасылкі
[1] https://finance.tut.by/news689205.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/minski-metrapaliten