Тля лiчыцца адным з самых злосных шкоднiкаў садоў i агародаў. Змагацца з ёй вельмi няпроста, бо размнажаюцца гэтыя iстоты з дзiўнай хуткасцю. Адна толькi самка за месяц дае тры пакаленнi агульнай колькасцю некалькi соцень тысяч асобiн. Усюдыiсная тля хутка аслабляе маладыя раслiны, высмоктваючы iх клетачны сок. Адначасова яна выдзяляе яд, ад якога лiсце скручваецца, дэфармуецца i адмiрае. Тля таксама здольная заражаць раслiны шкоднымi вiрусамi, што можа прывесцi да значных пашкоджанняў i гiбелi насаджэнняў.
Народныя сродкi
Бярозавы дзёгаць мае моцны спецыфiчны пах i з'яўляецца выдатным сродкам супраць самых розных шкоднiкаў садоў i агародаў: тлi, капуснай мухi, яблыневай пладажэркi, мурашак. Дзёгаць не здольны забiць шкоднiкаў i працуе па прынцыпе рэпелентаў: канцэнтраваны пах адпужвае насякомых i збiвае iх са следу ежы. У вынiку яны iмкнуцца хутчэй пакiнуць участак.
Недахопам метаду можна назваць кароткачасовы эфект, якi можа падоўжыць даданнем мыльнага раствору або попелу.
Спатрэбiцца: 10–15 г бярозавага дзёгцю, 50 г гаспадарчага мыла (або дзёгцевага мыла), 10 л вады.
Мыла надзерцi на буйной тарцы. Развесцi дзёгаць i мыла ў 10 лiтрах вады. Старанна змяшаць раствор i выкарыстоўваць для апырсквання заражаных тлёй раслiн пры дапамозе пульверызатара. Рабiць гэта лепш у вячэрнiя гадзiны.
Добрыя водгукi i яшчэ пра адзiн спосаб прымянення бярозавага дзёгцю — паясы, якiя адпужваюць. Ствалы пладовых дрэў абмотваюць шырокiм бiнтам, абмазаным дзёгцем. Гэта не дае мурашкам пераносiць тлю на дрэвы.
Попельна-мыльныя апырскваннi — самы нескладаны метад барацьбы з тлёй. Ён не патрабуе выдаткаў, бо гаспадарчае мыла знойдзецца ў кожнага.
Раслiнныя настоi
Каб не выклiкаць у раслiн апёкаў, перад першым выкарыстаннем лепш праверыць прыгатаваны настой на абмежаванай плошчы i толькi потым, пераканаўшыся ў эфектыўнасцi сродку, апрацаваць увесь участак.
Раслiны-саюзнiкi
Iснуюць раслiны, якiя адпужваюць тлю сваiмi фiтанцыдамi. Высадзiўшы iх на ўчастку, можна паменшыць колькасць шкоднiка. Рэзкi пах базiлiку ўздзейнiчае на нюхальныя рэцэптары тлi, таму служыць прыродным рэпелентам. Не выносiць тля таксама паху часнаку, цыбулi, лаванды, мяты, гарчыцы, аксамiтак.
Шэраг раслiн, наадварот, прыцягвае тлю да сябе, адцягваючы ад пладовых культур. Гэта настурка, петунія, касмея, клеома, мак i бабы.
Насякомыя
Люты прыродны вораг тлi — божая кароўка. Ахвотна сiлкуюцца тлёй таксама жужалi, наезнiкi, драпежныя клапы.
Ворагамi тлi з'яўляюцца вухавёрткi, златавочкi i журчалкi, якiх можна прывабiць на агарод, вырошчваючы гарчыцу, кроп, кмен, стакроткi, фiялкi.
Птушкi
Тля служыць ежай для многiх дробных птушак. Ахвотна ядуць шкоднiка вераб'i, пеначкi, сiнiцы, каралькi, малiнаўкi, канаплянкi.
Ірына ТАМКОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-tamkovich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/krynichka