За суткі на месцы разліву паліва на ЦЭЦ-3 пад Нарыльскім, дзе 29 мая разлілося [1] з пашкоджанай цыстэрны больш за 21 тыс. кубаметраў дызельнага паліва, вынята і вывезена на ўтылізацыю 11,5 тыс. кубаметраў забруджанага грунту, паведаміў [2] першы намеснік кіраўніка МНС РФ Аляксандр Чупрыян, піша ТАСС.
«Мінулыя суткі паказалі, што аб’ёмы выкананых работ значна больш, чым у папярэднія ўсе дні. 11,5 тыс. [кубаметраў] грунтоў вынята заражаных, забруджаных нафтапрадуктамі і вывезена на ўтылізацыю», — сказаў Чупрыян.
Ён дадаў, што 2 тыс. кв. м тэрыторыі апрацавана сарбентамі для нейтралізацыі забруджвання.
Таксама Чупрыян паведаміў, што на месцы разліву ГЗМ ратавальнікі сабралі за мінулыя суткі 853 кубаметру ваданафтавай сумесі. Агульны аб’ём сабранай забруджанай нафтапрадуктамі вады склаў 1 714 кубаметраў.
Прэв'ю: ТАСС
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200604/1591255093-180-tysyach-kvadratnyh-metrau-terytoryi-zabrudzhana-naftapraduktami-u
[2] https://tass.ru/sibir-news/8668703?
[3] http://www.zviazda.by/be/news/20200604/1591255093-180-tysyach-kvadratnyh-metrau-terytoryi-zabrudzhana-naftapraduktami-u
[4] http://www.zviazda.by/be/news/20200605/1591372165-genprakuratura-nazvala-prychynu-razgermetyzacyi-rezervuara-z-dyzelnym
[5] https://zviazda.by/be/tags/narylsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/naftapradukty
[7] https://zviazda.by/be/tags/avaryya