Польскія археолагі, якія праводзяць раскопкі ў горадзе Плоцку Мазавецкага ваяводства, выявілі больш за 30 пахаванняў на сярэднявечных могілках. Знаходкі паказваюць на тое, што пад сучаснымі будынкамі знаходзіцца велізарны старажытны некропаль. Пра гэта паведамляе rg.ru [1]
Першыя пахаванні былі выпадкова знойдзены яшчэ ў 2016 годзе. Тры дзясяткі «новых» магіл археолагі знайшлі пасля аднаўлення раскопак, прыпыненых з-за пандэміі коронавируса.
Пра існаванне некропаля ў гэтым месцы не гаворыць ніводная гістарычная крыніца. Аднак ён быў велізарным, мяркуючы па маштабе работ. За тры гады археолагі раскапалі ўжо больш за 120 пахаванняў. Магілы размешчаны пад аўтастаянкай і будынкам былога правінцыйнага штаба міліцыі, у якім зараз працуе загс.
Прэв'ю: Istock
Спасылкі
[1] https://rg.ru/2020/06/05/neizvestnyj-nekropol.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/polsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/arhealogiya