У В’етнаме адкрылі першы ў свеце гатэль, аздоблены звонку і ўнутры 24-каратным золатам, паведамляе УНІАН [1].
Будаўніцтва 25-павярховага будынка Dolce Hanoi Golden Lake, якое размешчана ў цэнтры Ханоя, заняло больш за дзесяць гадоў. Першых наведвальнікаў гатэль прыняў у чэрвені гэтага года.
Сцены будынка плошчай 5000 квадратных метраў абліцаваныя керамічнай пліткай з Японіі, пакрытай сапраўдным золатам. 342 нумары шасцізоркавага гатэля абсталяваны пазалочанай сантэхнікай, мэбляй, посудам, а на даху будынка размяшчаецца залаты басейн. Кошт нумара складае ад 250 долараў у суткі.
Прэв'ю: УНІАН
Спасылкі
[1] https://www.unian.net/tourism/news/zolotoy-otel-vo-vetname-otkryli-otel-iz-zolota-novosti-11025722.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/vetnam
[3] https://zviazda.by/be/tags/turyzm