Банк Дабрабыт даў пажылым людзям магчымасць бясплатна здымаць наяўныя грошы ў банкаматах iншых банкаў. Зроблена гэта з клопатам пра пенсiянераў, каб тыя маглi выкарыстоўваць найблiжэйшыя да дома тэрмiналы любога банка.
Камiсii не спаганяюцца па пенсiйных картках. Уладальнiкi такiх «пластыкаў» могуць бясплатна атрымаць наяўныя грошы ў любым банкамаце краiны. Сума i колькасць аперацый неабмежаваныя.
Аналiтыкi банка высветлiлi, што менавiта многiя немаладыя людзi аддаюць перавагу наяўным, так што фiнансiсты i вырашылi вызвалiць iх ад цяжару пошуку патрэбнага банкамата.
«Для нас было важна паклапацiцца аб пенсiянерах i спрасцiць iм жыццё. Як правiла, яны актыўна карыстаюцца банкаматамi, так што для iх актуальная магчымасць здымаць наяўныя побач з домам. Самы просты спосаб гэта забяспечыць — не спаганяць камiсiю ў банкамаце любога банка, што мы i зрабiлi. Гэта i фактар зручнасцi, i элемент клопату пра здароўе пажылых людзей», — тлумачыць прэс-сакратар банка Аляксей Раманчук.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pensiyanery
[5] https://zviazda.by/be/tags/bank-dabrabyt
[6] https://zviazda.by/be/tags/nayaunyya-groshy