Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Беларусі аб падтрымцы культуры і мастацтва. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Міністэрству культуры ў 2020 годзе са сродкаў фонду будзе выдзелена больш за Br3 млн. Грошы будуць накіраваныя на рэстаўрацыю сядзібна-паркавага ансамбля ў вёсцы Заказель Драгічынскага раёна, Гальшанскага і Крэўскага замкаў, касцёла ў Мсціславе, які ўваходзіць у склад аб’екта «Былы калегіум езуітаў: касцёл, манастырскі корпус з сюжэтнымі роспісамі ў інтэр’еры келляў і трапезнай (1745–1750)».
Акрамя таго, сродкі выдзеляць на папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі комплексам рукапісных і друкаваных кніжных помнікаў.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/utverzhdeno-reshenie-soveta-fonda-prezidenta-o-podderzhke-kultury-i-iskusstva-23764/
[2] https://zviazda.by/be/tags/specfond-prezidenta-respubliki-belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-kultury-respubliki-belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/galshanski-zamak