У сацыяльнай сетцы Інстаграм [1] для ўсіх жадаючых прапануецца курс анлайн-трэніровак па розных напрамках фітнеса. Выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ, вядомыя трэнеры і спартсмены раскажуць, як правільна і эфектыўна арганізаваць трэніравальны працэс, а таксама прапануюць комплексы практыкаванняў для самастойных заняткаў. Акрамя таго, можна будзе задаць анлайн-пытанне і атрымаць на яго кампетэнтны адказ прафесіяналаў.
Таксама аматарам спорту прапануюць прыняць удзел у анлайн-марафоне на вызначэнне самага актыўнага ўдзельніка. Для гэтага неабходна размясціць у Інстраграме відэа з трэніроўкі і адзначыць профіль sport.bsu. Пераможцаў чакаюць памятныя прызы. Віртуальнае мерапрыемства будзе доўжыцца да 15 жніўня.
Арганізатарам спартыўнага праекта выступае кафедра фізічнага выхавання і спорту БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://www.instagram.com/sport.bsu/?hl=ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/leta
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdu