Яе мэтай з’яўляецца прафілактыка дарожных здарэнняў з прычыны абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху.
Аўтамабільныя аварыі, якія адбываюцца менавіта па прычыне выезду кіроўцамі на паласу сустрэчнага руху, маюць асабліва цяжкія наступствы. А на загарадных дарогах абгон — самы небяспечны від манеўру. Нават самыя вопытныя кіроўцы нярэдка няправільна вызначаюць час, неабходны для абгону, і адлегласць, якую пройдзе абганяючы аўтамабіль.
Як рэкамендуюць ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама, не варта рызыкаваць, ідучы на абгон, калі абмежаваная бачнасць, напрыклад, з-за дажджу або туману. Ні ў якім разе нельга здзяйсняць абгон з правага боку па узбочыне, нават калі яна свабодная ад машын і людзей і добра праглядаецца. Вельмі часта ямы, выбоіны і староннія прадметы становяцца прычынай змены кірунку руху, сутыкнення з абганяючым аўтамабілем і «выцяснення» яго на паласу сустрэчнага руху. Дарожны знак «Абгон забаронены» і «суцэльная» лінія разметкі прысутнічаюць на дарозе нездарма. У гэтых выпадках здзяйсняць абгон вельмі небяспечна.
Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе кіроўцам пры руху ўлічваць умовы надвор’я і дарожныя ўмовы, пры гэтым вытрымліваць хуткасны рэжым, дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, правілы абгону, у абавязковым парадку прышпільвацца рамянямі бяспекі, малалетніх дзяцей перавозіць у спецыяльных дзіцячых утрымліваючых прыладах.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: logist.today
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai
[2] https://zviazda.by/be/tags/darozhny-ruh
[3] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[4] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[5] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka-darozhnaga-ruhu