Сёння ноччу ў адной з вёсак Рэчыцкага раёна ў кватэры шматпавярховага дома былі знойдзены целы 33-гадовай жанчыны і яе 12-гадовага сына, паведамляе СК [1].
На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. У ходзе правядзення першапачатковых следчых дзеянняў устаноўлена, што смерць падлетка носіць крымінальны характар. Паводле папярэдніх высноў экспертаў, смерць жанчыны наступіла ў выніку самапавешання. Для высвятлення дакладных прычын смерці маці і сына прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/rechycki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet