Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Сустрэча адбудзецца ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка і Віктар Орбан абмяркуюць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. Беларусь і Венгрыя ўжо маюць добры зачын у развіцці адносін, аднак ёсць вялікі патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння ў розных сферах.
Акрамя таго, на перамовах будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва па лініі Беларусь—ЕС, у тым ліку ў фармаце «Усходняга партнёрства». У цэнтры ўвагі таксама будзе сітуацыя ў рэгіёне і свеце, падыходы да вырашэння найбольш актуальных праблем.
Маючы адбыцца візіт будзе першым афіцыйным візітам венгерскага лідара ў Беларусь і стане важным этапам у развіцці беларуска-венгерскіх адносін.
Прэв'ю: export.by
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vengryya