Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рамана Галоўчанку, паведамляе БЕЛТА [1].
Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб стане спраў на падведамасных прадпрыемствах і арганізацыях Дзяржкамваенпрама, перспектыўных кірунках развіцця.
Разглядаліся актуальныя пытанні ў сферы ваенных распрацовак, у прыватнасці ў сферы ракетабудавання. У развіццё рабочай паездкі Прэзідэнта 22 мая і азнаямлення з адпаведнай тэматыкай Раман Галоўчанка дадаткова праінфармаваў [2] Аляксандра Лукашэнку па абмяркоўваемых тады напрамках.
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-prinjal-s-dokladom-predsedatelja-goskomvoenproma-393384-2020/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200522/1590130980-prezident-aznayomicca-z-raspracoukami-zenitnaga-raketnaga-uzbraennya
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhkamvaenpram