У сталіцы плануюць поўнасцю знішчыць усе малыя папуляцыі баршчэўніка і пазбавіцца ад небяспечнага шкодніка на тэрыторыях Першамайскага, Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў сталіцы, паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сцяпан ДУБНІЦКІ.
З баршчэўнікам актыўна змагаюцца з 2011 года. За гэты час заражаная ім плошча зменшылася з 242 да 28 гектараў. Найбольш інвазіраванымі, як і раней, застаюцца Заводскі, (13), Ленінскі (7), Кастрычніцкі (5) раёны, на якія прыпадае 95 % росту небяспечнай расліны ў сталіцы, праінфармаваў Сцяпан Дубніцкі. На барацьбу з баршчэўнікам з бюджэту Мінска выдзелена больш за 90 тысяч рублёў.
Ірына СІДАРОК
Прэв'ю: fotokto.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barshcheunik