Пра здарэнне паведамілі [1] на сайце МУС.
У Кобрыне супрацоўнік міліцыі, калі вяртаўся пасля дзяжурства дадому, пачуў крык, які даносіўся з вадаёма. Дабраўшыся да вадаёма, ён убачыў у вадзе чалавека, які тоне. Разам з іншым відавочцам здарэння ён выцягнуў пацярпелага на бераг.
47-гадовы мясцовы жыхар ад медыцынскай дапамогі адмовіўся, і міліцыянер даставіў яго дадому.
У цяперашні час яго жыццё і здароўе па-за небяспекай. Вядома, што мужчына хацеў падысці бліжэй да вады і паслізнуўся.
Спасылкі
[1] https://brest.mvd.gov.by/ru/news/2449
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/vadayom