Валерый САДОХА, дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Міністэрства замежных спраў:
«На тавары харчовай групы, якія Беларусь вырабляе ў вялікай колькасці, попыт захаваецца, бо ў асобных рэгіёнах пандэмія прывядзе да памяншэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Пасля ажыўлення сусветнай транспартнай сістэмы павысіцца попыт і на беларускія нафтапрадукты. Улічваючы, што ў Беларусі практычна ўсе прадпрыемствы не спынялі сваю работу, краіна не адчуе тых выдаткаў, якія панясуць іншыя дзяржавы ў час аднаўлення вытворчасцяў, прыпыненых на перыяд каранціну. У сувязі з гэтым айчынная прадукцыя будзе больш канкурэнтаздольная».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert