Здарэнне адбылося 5 мая. Прапаршчык міліцыі Сяргей Піліпчык нёс службу па ахове Генеральнага консульства Польшчы. Раптам ён убачыў, што з аднаго з дамоў, размешчаных непадалёк, ідзе дым. Міліцыянер паведаміў пра ўбачанае ў дзяжурную частку і накіраваўся да месца пажару.
— Дом гэты аказаўся закінутым, — паведамілі ў Дэпартаменце аховы МУС. — Унутры яго Сяргей Піліпчык убачыў разведзенае вогнішча. Побач з ім спаў мужчына. Мяркуючы па знешнім выглядзе, там быў бяздомны. Полымя ўжо дайшло да матраца, на якім ляжаў чалавек, пачынала тлець і яго вопратка. Прапаршчык міліцыі выцягнуў небараку на свежае паветра і неадкладна выклікаў хуткую дапамогу.
Тое, што міліцыянер падаспеў на дапамогу, уратавала бяздомнаму жыццё. Медыкі дыягнаставалі нязначнасць апёкаў, аказалі першую дапамогу. Шпіталізацыя не спатрэбілася.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyyaner
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/byazdomny